Право. Новости из Беларуси


 

Рейтинг@Mail.ru




Новости сайта

Новости проекта "Тюрьма"

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 сентября 2008 г. №1371 "Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"

(тэкст Пастановы СМ РБ з зменамі і дапаўненнямі на кастрычнік 2008 года. архівы) абнаўленне

Дакументы на Laws.NewsBY.org

<<< Да спісу >>>

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      19 верасня 2008 г. № 1371

АБ УЗНАГАРОДЖАННІ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Узнагародзіць  Ганаровай граматай Савета  Міністраў  Рэспублікі
Беларусь за:
     шматгадовую  плённую працу, вялікі асабісты  ўклад  у  развіццё
абарончага   сектара   эканомікі,   забеспячэнне   абараназдольнасці
Рэспублікі   Беларусь   Азаматава   Мікалая   Ільясавіча,   Старшыню
Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта;
     шматгадовую  плённую  навукова-педагагічную  дзейнасць,  значны
асабісты   ўклад  у  развіццё  айчыннай  эканамічнай  навукі   Клюню
Уладзіміра  Леанідавіча, прарэктара па вучэбнай  рабоце  Беларускага
дзяржаўнага універсітэта, доктара эканамічных навук, прафесара;
     шматгадовую    плённую   працу,   высокі    прафесіяналізм    у
бухгалтарскай   справе,  актыўную  грамадскую  дзейнасць   Кшывіцкую
Чаславу    Іосіфаўну,   галоўнага   бухгалтара   ўстановы   адукацыі
«Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага»;
     шматгадовую   плённую  працу  ў  дзяржаўных   органах,   значны
асабісты  ўклад ва ўдасканальванне арганізацыйна-кадравай  дзейнасці
рэспубліканскіх  органаў  дзяржаўнага  кіравання  Пабяржына  Тадэуша
Паўлавіча,  начальніка  ўпраўлення  па  справах  дзяржаўных  органаў
Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
     шматгадовую  плённую працу, значны асабісты  ўклад  у  развіццё
знешнеэканамічнай  дзейнасці ў аграпрамысловым комплексе  Рэспублікі
Беларусь  Усачову  Тамару Сяргееўну, намесніка начальніка  галоўнага
ўпраўлення   знешнеэканамічнай  дзейнасці  -  начальніка  ўпраўлення
знешнегандлёвай палітыкі і замежных інвестыцый Міністэрства сельскай
гаспадаркі i харчавання;
     плённую  працу па забеспячэнню фізічнай, агнявой і  спецыяльнай
падрыхтоўкі  супрацоўнікаў  і  ваеннаслужачых  праваахоўных  устаноў
Рэспублікі  Беларусь,  значны асабісты  ўклад  у  развіццё  дзіцяча-
юнацкага  спорту Хацько Генадзія Яўгеньевіча, начальніка  ўпраўлення
ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкома, генерал-маёра міліцыі;
     дасягненне  высокіх паказчыкаў у рабоце, значны асабісты  ўклад
у  падрыхтоўку  спартыўнага  рэзерву  для  нацыянальнай  алімпійскай
каманды  Рэспублікі Беларусь Шаршукова Віктара Яўгеньевіча, старшага
трэнера-выкладчыка   па   цяжкай   атлетыцы   ўстановы    «Віцебская
спецыялізаваная  дзіцяча-юнацкая школа  алімпійскага  рэзерву»  БФСТ
«Дынама»;
     шматгадовую  плённую працу, значны асабісты  ўклад  у  кадравае
забеспячэнне  сістэмы  адукацыі  Южык  Зою  Мікалаеўну,   начальніка
ўпраўлення кадравай палітыкі Міністэрства адукацыі;
     значны  асабісты ўклад у развіццё сістэмы рэдагавання і выпуску
паведамленняў,  павышэнне якасці інфармацыйнага  прадукту  наступных
супрацоўнікаў рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства  «Беларускае
тэлеграфнае агенцтва»:
     
Сац                  - намесніка рэдактара аддзела эканамічнай і
Людмілу Пятроўну       навуковай інфармацыі галоўнай рэдакцыі
                       інфармацыі

Філіпоўскую          - намесніка галоўнага рэдактара рэдакцыі газеты
Наталлю Здзіславаўну   «7 дней»

Шахмуць              - вядучага перакладчыка аддзела перакладаў
Таццяну Мікалаеўну     галоўнага выпуску
     
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі


Постановления СМ РБ, законодательство,новости, правовая информация | Дакументы Урады Беларусі, пастановы, архіў права-2008


Навіны

 


Навіны заканадаўства

 

 
Реклама


Новости законодательства

Новые документы

Copyright © 1991-2015. Пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў патрэбна спасылка на сайт Laws.NewsBY.org