Право. Новости из Беларуси


 

Рейтинг@Mail.ru




Новости сайта

Новости проекта "Тюрьма"

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 сентября 2008 г. №1372 "Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва"

(тэкст Пастановы СМ РБ з зменамі і дапаўненнямі на кастрычнік 2008 года. архівы) абнаўленне

Дакументы на Laws.NewsBY.org

<<< Да спісу >>>

           ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                      19 верасня 2008 г. № 1372

АБ НЕКАТОРЫХ ПЫТАННЯХ СТВАРЭННЯ (РЭКАНСТРУКЦЫІ) І
ПРЫЁМКІ ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА І МАНУМЕНТАЛЬНА-
ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА

     Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Зацвердзіць прыкладзеныя:
     Палажэнне  аб  парадку  стварэння  (рэканструкцыі)  і   прыёмкі
твораў  манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва  на
тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
     Палажэнне  аб  Рэспубліканскім  мастацка-экспертным  савеце  па
манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву;
     склад    Рэспубліканскага   мастацка-экспертнага   савета    па
манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву.
     2. Прызнаць страціўшымі сілу:
     пастанову  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад  6  верасня
2000  г.  № 1393 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку праектавання,
стварэння    (будаўніцтва),   рэканструкцыі   і    прыёмкі    твораў
манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі
Рэспублікі  Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2000 г., № 88, 5/4026);
     пастанову  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад  15  жніўня
2003  г.  № 1075 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў
Рэспублікі  Беларусь  ад 6 верасня 2000 г.  №  1393  і  зацвярджэнні
Палажэння   аб   Рэспубліканскім   мастацка-экспертным   савеце   па
манументальнаму   мастацтву  і  складу  Рэспубліканскага   мастацка-
экспертнага   савета  па  манументальнаму  мастацтву»  (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 94, 5/12924).
     3.  Дадзеная  пастанова  ўступае ў  сілу  пасля  яе  афіцыйнага
апублікавання.
     
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь                       С.Сідорскі


                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 19.09.2008 № 1372

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў
манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі
Рэспублікі Беларусь

                                  
                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.   Дадзеным  Палажэннем  устанаўлiваецца  парадак   стварэння
(рэканструкцыі)  і прыёмкі твораў манументальнага  i  манументальна-
дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублiкi Беларусь.
     2.  Да  манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва
адносяцца   манументальная   скульптура,  манументальна-дэкаратыўная
скульптура,  манументальны  жывапіс, дэкаратыўна-аздабленчыя  формы,
мастацкія тканіны.
     Манументальная  скульптура  -  творы  (мемарыяльныя   ансамблі,
манументы-помнікі,  помнікі,  помнікі-бюсты,  надмагільныя  помнікі,
мастацка-архітэктурныя  збудаванні ў месцах пахавання,  мемарыяльныя
дошкі,  памятныя  дошкі і знакі, мемарыяльныя пліты,  помнікі-стэлы,
статуі,  якія маюць самастойнае значэнне або ўваходзяць у  структуру
ансамбля  і  з'яўляюцца яго часткай), прысвечаныя важнай гістарычнай
падзеі або вядомым дзеячам.
     Манументальна-дэкаратыўная   скульптура   -   творы    (статуі,
рэльефы, іншыя скульптурныя формы, што маюць самастойнае значэнне ці
выконваюць  ролю архітэктурных элементаў, скульптурная  арнаментацыя
будынкаў),  якія  прызначаны  для аздаблення  фасадаў  і  інтэр'ераў
збудаванняў, ландшафтна-прыроднага асяроддзя, плошчаў, вуліц,  маюць
дэкаратыўны характар, канкрэтызуюць архітэктурны вобраз.
     Манументальны  жывапіс  -  творы  (карціна,  мазаіка,   вітраж,
роспіс  і іншыя), выкананыя ў тэхніках фрэскі, тэмпернага, алейнага,
васковага  жывапісу, у змешанай тэхніцы, сграфіта,  прызначаныя  для
канкрэтнага архітэктурнага асяроддзя.
     Дэкаратыўна-аздабленчыя  формы -  мастацка-дэкаратыўныя  работы
выяўленчага  і  невыяўленчага характару з  металу,  керамікі,  шкла,
дрэва, каменю і іншых матэрыялаў, выкананыя ў тэхніках ліцця, коўкі,
дзіфоўкі,  чаканкі,  інтарсіі  (вазы,  рашоткі,  агароджы,  флюгеры,
элементы   паркавага  аздаблення  і  іншыя),  якія   маюць   адносна
самастойнае значэнне і прызначаны для архітэктурнага ці ландшафтнага
асяроддзя.
     Мастацкія   тканіны  -  габелены,  тэкстыльныя  пано,   дываны,
шпалеры,  заслоны, тканіны абівачныя, выкананыя ў тэхніках  ткацкай,
дывановай, аплікацыі, вышыўкі, пляцення, прызначаныя для канкрэтнага
інтэр'ера.
     3.    Творы   манументальнага   і   манументальна-дэкаратыўнага
мастацтва прызначаны для:
     увекавечвання  памяці  аб  важнейшых гістарычных  і  грамадскіх
падзеях,   знамянальных  датах  сусветнай  і  айчыннай  гісторыі   і
культуры,   вядомых  дзяржаўных,  палітычных,  грамадскіх,   ваенных
дзеячах, народных героях, дзеячах навукі, мастацтва і культуры;
     вырашэння   ідэалагічных,  адукацыйна-асветніцкіх,   выхаваўчых
задач;
     фарміравання   мастацка-дэкаратыўнымі   сродкамі    эстэтычнага
асяроддзя,  аздаблення і арганізацыі архітэктурнага ці  ландшафтнага
асяроддзя.
     4.     Стварэнне    (рэканструкцыя)    і    ўстаноўка    твораў
манументальнага     і     манументальна-дэкаратыўнага      мастацтва
ажыццяўляецца па заказу дзяржаўных органаў, дзяржаўных  арганізацый,
грамадскіх аб'яднанняў, iншых арганізацый і фізічных асоб  (далей  -
заказчыкі)  на падставе заключаных дагавораў на выкананне  работ  па
стварэнню  (рэканструкцыі) твораў манументальнага  і  манументальна-
дэкаратыўнага мастацтва (далей - дагавор).
     5.  Дадзенае  Палажэнне  не  распаўсюджваецца  на  надмагільныя
помнікі,  якія  ўстанаўліваюцца па заказу фізічных  асоб  за  ўласны
кошт.
                                  
                               ГЛАВА 2
     СТВАРЭННЕ (РЭКАНСТРУКЦЫЯ) І ЎСТАНОЎКА ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАЙ
                             СКУЛЬПТУРЫ
                                  
     6.  Стварэнне (рэканструкцыя) і ўстаноўка твораў манументальнай
скульптуры   ажыццяўляецца   па  рашэнню   мясцовых   выканаўчых   і
распарадчых органаў.
     7.   Стварэнне   (рэканструкцыя)  і  ўстаноўка   такіх   твораў
манументальнай  скульптуры,  як  мемарыяльныя  ансамблі,  манументы-
помнікі,  помнікі, помнікі-бюсты, надмагільныя помнікі ажыццяўляецца
па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў:
     у  абласных  цэнтрах і г. Мінску - па ўзгадненню з  Прэзідэнтам
Рэспублікі Беларусь;
     у  раённых  цэнтрах і на тэрыторыях раёнаў -  па  ўзгадненню  з
абласнымі выканаўчымі камітэтамі.
     8.  Стварэнне (рэканструкцыя) і ўстаноўка твораў манументальнай
скульптуры  можа быць ініцыіравана дзяржаўнымі органамі, дзяржаўнымі
арганізацыямі, грамадскімі аб'яднаннямі, іншымі арганізацыямі,  якія
накіроўваюць у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган:
     пісьмо-зварот    з   абгрунтаваннем   неабходнасці    стварэння
(рэканструкцыі) і ўстаноўкі твора манументальнай скульптуры;
     выпіску   з   рашэння  калегіяльнага  органа  (для   дзяржаўных
органаў)  ці  выпіску  з  рашэння кіруючага органа  арганізацыі  або
аб'яднання.
     Мясцовы   выканаўчы  і  распарадчы  орган  разглядае   названыя
дакументы ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
     9.  Для  ўзгаднення  рашэння  аб  стварэнні  (рэканструкцыі)  і
ўстаноўцы  твораў  манументальнай скульптуры, названых  у  пункце  7
дадзенага  Палажэння, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі  органамі
прадстаўляюцца  ў  абласныя  выканаўчыя  камітэты,  Мінскі  гарадскі
выканаўчы камітэт:
     пісьмо-зварот аб узгадненні рашэння;
     даведка-абгрунтаванне неабходнасці стварэння (рэканструкцыі)  і
ўстаноўкі твораў манументальнай скульптуры, у тым ліку з вызначэннем
крыніц і памераў фінансавання;
     іншыя інфармацыйныя матэрыялы.
     Абласныя   выканаўчыя  камітэты,  Мінскі   гарадскі   выканаўчы
камітэт  пасля  атрымання ўказаных у частцы першай дадзенага  пункта
дакументаў у парадку, вызначаным заканадаўствам:
     прымаюць   рашэнне   аб  узгадненні  (адмове   ва   ўзгадненні)
прапановы   аб   стварэнні  (рэканструкцыі)   і   ўстаноўцы   твораў
манументальнай скульптуры ў раённых цэнтрах і на тэрыторыях раёнаў;
     накіроўваюць   на   разгляд  Прэзідэнту   Рэспублікі   Беларусь
дакументы   аб   стварэнні  (рэканструкцыі)  твораў   манументальнай
скульптуры ў абласных цэнтрах і г. Мінску.
                                  
                               ГЛАВА 3
  ПРАЕКТАВАННЕ ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА І МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА
            МАСТАЦТВА, ПАРАДАК АДБОРУ ПРАЕКТАЎ, ІХ САСТАЎ
                                  
     10.  Для  стварэння  (рэканструкцыі) твораў  манументальнага  і
манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва  распрацоўваецца  іх  эскiзны
праект.
     Эскiзны   праект   ствараецца  ў  мэтах  вызначэння   вобразна-
мастацкай      задумы,     архiтэктурна-прасторавай      кампазiцыi,
канструкцыйнага  рашэння, прыкладнага кошту твора манументальнага  і
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і  павінен  уключаць  фізічныя
параметры і параметры яго прасторавага размяшчэння.
     11.  Адбор  эскізных праектаў твораў манументальнай  скульптуры
праводзіцца   заказчыкам   пасля   прыняцця   адпаведнага    рашэння
выканаўчымі   і   распарадчымі  органамі  на  падставе   экспертнага
заключэння:
     Рэспубліканскага      мастацка-экспертнага      савета       па
манументальнаму  і  манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву  (далей  -
Рэспубліканскі савет) - для твораў, якія ствараюцца (рэканструююцца)
і  ўстанаўліваюцца ў абласных цэнтрах і г. Мінску  па  ўзгадненню  з
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
     абласных  і Мінскага гарадскога мастацка-экспертных  саветаў  -
для іншых твораў.
     Прадстаўленне   эскізных  праектаў  для  заключэння   мастацка-
экспертных саветаў ажыццяўляецца заказчыкам.
     12.  Склад  і  палажэнне  аб  парадку  работы  Рэспубліканскага
савета зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласных
і  Мінскага  гарадскога мастацка-экспертных саветаў  -  абласнымі  і
Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі.
     Склад  мастацка-экспертных саветаў фарміруецца з  ліку  вядучых
дзеячаў   выяўленчага  мастацтва,  архітэктараў,   мастацтвазнаўцаў,
прадстаўнікоў   дзяржаўных   органаў,   дзяржаўных   і    грамадскіх
арганізацый.
     13.  У  выпадках,  звязаных са стварэннем  найбольш  значных  i
складаных па тэматыцы і кампазiцыi твораў манументальнай скульптуры,
мясцовымі  выканаўчымі  і  распарадчымі  органамі  можа  праводзіцца
конкурс  эскізных  праектаў.  Палажэнне  аб  парадку  арганізацыі  і
правядзення   конкурсу  эскізных  праектаў,  склад   журы   конкурсу
зацвярджаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
     14.  Эскiзны  праект  для  найбольш  значных  i  складаных   па
тэматыцы   і  кампазiцыi  твораў  манументальнага  і  манументальна-
дэкаратыўнага  мастацтва  (а для іншых твораў  -  пры  неабходнасці)
павінен уключаць:
     сiтуацыйны  план (выкапiроўка з генеральнага плана)  у  маштабе
1:500;
     эскiз  кампазiцыйнага рашэння ў мяккiм матэрыяле (у маштабе  не
менш за 1:10);
     планы памяшканняў (участкаў) у маштабе 1:200-1:20;
     фасады (разгорткi сцен) у маштабе 1:200-1:20;
     столi памяшканняў у маштабе 1:200-1:20;
     выява перспектывы ці спрошчаны макет;
     генеральны план у маштабе 1:500;
     план збудавання ў маштабе 1:200-1:20;
     разбiвачныя  чарцяжы  з прывязкай восей да  iснуючай  сiтуацыi,
чарцяжы вертыкальнай планiроўкi i добраўпарадкавання тэрыторыi;
     агульны план;
     малюнкi   для   выканання  мадэлей  скульптурных   дэкаратыўных
элементаў (картушы, фрызы, устаўкi i іншае);
     тлумачальная запiска з разлiкам прыкладнага кошту;
     агульная  тлумачальная запiска з кароткiм апiсаннем рашэнняў  з
прывядзеннем асноўных разлiковых даных па канструкцыях i iнжынернаму
абсталяванню (пры неабходнасці).
     15.  Кошт  усiх  работ, звязаных з праектаваннем  i  стварэннем
(рэканструкцыяй)    твораў    манументальнага    i    манументальна-
дэкаратыўнага   мастацтва  ў  матэрыяле   (натуры),   уключаючы   iх
устаноўку,  а  таксама  прадугледжаных праектам  будаўнiча-мантажных
работ вызначаецца каштарысамi.
     16. У састаў каштарыснай дакументацыi ўваходзяць каштарысы на:
     распрацоўку  эскiзнага  праекта i выкананне  работ  на  стадыях
праектавання  твораў  манументальнага і  манументальна-дэкаратыўнага
мастацтва;
     выкананне ў матэрыяле (натуры) твораў i ажыццяўленне будаўнiча-
мантажных работ, прадугледжаных эскізным праектам.
     17.  У  каштарысах прадугледжваюцца затраты на тэхнiчныя работы
(макет,    фатаграфii),    камандзiроўкi   аўтараў,    кансультацыi,
экспертызы,  аўтарскi нагляд, арэнду памяшканняў, навукова-даследчыя
i  эксперыментальныя работы, дзяржаўную прыёмку, а таксама рэзерв на
непрадбачаныя работы i затраты.
                                  
                               ГЛАВА 4
   ПАРАДАК ЗАЦВЯРДЖЭННЯ ЭСКІЗНЫХ ПРАЕКТАЎ ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА І
                МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА
                                  
     18.  Эскізныя  праекты твораў манументальнага і  манументальна-
дэкаратыўнага   мастацтва   зацвярджаюцца   iх   заказчыкамі   пасля
ўзгаднення  з  адпаведнымi тэрытарыяльнымі  органамi  архiтэктуры  і
горадабудаўнiцтва  на  падставе экспертных заключэнняў  па  дадзеных
праектах:
     Рэспубліканскага    савета   -   для   твораў    манументальнай
скульптуры, якія ствараюцца і ўстанаўліваюцца ў абласных  цэнтрах  і
г. Мінску па ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
     абласных  і Мінскага гарадскога мастацка-экспертных  саветаў  -
для іншых твораў.
     19.  Эскiзныя  праекты рэканструкцыi твораў  манументальнага  і
манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва  зацвярджаюцца   ў   парадку,
вызначаным   у  пункце  18  дадзенага  Палажэння,  акрамя   праектаў
рэканструкцыі    помнікаў   гісторыка-культурнай   спадчыны,    якія
ўзгадняюцца і зацвярджаюцца ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
                                  
                               ГЛАВА 5
 ВЫКАНАННЕ РАБОТ ПА СТВАРЭННЮ (РЭКАНСТРУКЦЫІ) ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА
               І МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА
                                  
     20.  Работы па стварэнню (рэканструкцыі) твораў манументальнага
і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ажыццяўляюцца паэтапна:
     выкананне рабочай мадэлі;
     выкананне мадэлі ў натуральную велічыню;
     выраб твора ў матэрыяле.
     21.   Выканаўца   твораў   манументальнага   i   манументальна-
дэкаратыўнага мастацтва вызначаецца заказчыкам у межах  ажыццяўлення
творчага праекта (творчай дзейнасці) у галіне культуры і мастацтва.
     Выканаўцамі  могуць  быць фізічныя або  юрыдычныя  асобы,  якія
маюць    права   на   ажыццяўленне   работ   па   стварэнню   твораў
манументальнага  i  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва  і  (або)
заключылі дагавор з заказчыкам.
     22.  Выкананне  будаўнічых  работ па стварэнню  (рэканструкцыі)
збудаванняў і будынкаў (у тым ліку афармленне дазвольнай і праектнай
дакументацыі),  якія адносяцца да твораў манументальнай  скульптуры,
ажыццяўляецца   ў  парадку,  вызначаным  заканадаўствам   у   галіне
архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва.
     
                              ГЛАВА 6
       ФІНАНСАВАННЕ РАБОТ ПА СТВАРЭННЮ (РЭКАНСТРУКЦЫІ) ТВОРАЎ
       МАНУМЕНТАЛЬНАГА І МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА
                                  
     23.  Фiнансаванне ўсiх этапаў стварэння (рэканструкцыі)  твораў
манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, пачынаючы з
праектавання,  можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага  і
мясцовых   бюджэтаў,   а  таксама  іншых  крыніц,   не   забароненых
заканадаўствам.
     24.  Памер  аўтарскага  ганарару за  стварэнне  (рэканструкцыю)
твораў   манументальнага  і  манументальна-дэкаратыўнага   мастацтва
вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам і на падставе экспертных
заключэнняў   Рэспублiканскага  савета  або  абласных   і   Мінскага
гарадскога мастацка-экспертных саветаў.
     25.  Разлiкi  за праектаванне i выкананне ў матэрыяле  (натуры)
твораў   манументальнага  і  манументальна-дэкаратыўнага   мастацтва
ажыццяўляюцца заказчыкам з улiкам фактычна выкананых аб'ёмаў у межах
зацверджанага каштарысу паэтапна, на падставе экспертных заключэнняў
па кожнаму этапу:
     Рэспубліканскага  савета  -  для  твораў,  якія  ствараюцца   і
ўстанаўліваюцца  ў  абласных цэнтрах і г.  Мінску  па  ўзгадненню  з
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
     абласных  і Мінскага гарадскога мастацка-экспертных  саветаў  -
для іншых твораў.
     26.  Канчатковыя разлікі па дагаворах з аўтарамі і  выканаўцамі
ажыццяўляюцца  пасля  падпісання  акта  дзяржаўнай  прыёмкі   твораў
манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
                                  
                               ГЛАВА 7
    ПРЫЁМКА ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАГА І МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА
                              МАСТАЦТВА
                                  
     27.  Пасля стварэння (рэканструкцыі) і ўстаноўкі на месцы твора
манументальнага  і  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва  заказчык
прызначае  рабочую  камiсiю для вызначэння яго гатоўнасці,  у  склад
якой   уваходзяць  прадстаўнiкi  заказчыка,  выканаўцы,  аўтары   ці
калектыў аўтараў. Рабочая камісія складае акт аб гатоўнасці твора да
дзяржаўнай прыёмкі.
     28.  Дзяржаўная прыёмка твораў манументальнага і манументальна-
дэкаратыўнага  мастацтва ажыццяўляецца дзяржаўнымi камiсiямi,  склад
якіх фарміруецца з членаў мастацка-экспертных саветаў, прадстаўнікоў
заказчыка, дзяржаўных органаў, грамадскасці і зацвярджаецца:
     Міністэрствам  культуры - для прыёмкі твораў,  якія  ствараюцца
(рэканструююцца) і ўстанаўліваюцца ў абласных цэнтрах і г. Мінску па
ўзгадненню з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
     абласнымі  і  Мінскім гарадскім выканаўчымі  камітэтамі  -  для
прыёмкі іншых твораў.
     29.  Дзяржаўная прыёмка твораў манументальнага i манументальна-
дэкаратыўнага мастацтва афармляецца актам, якi павінен змяшчаць:
     падставу для стварэння твора;
     кароткае  апiсанне твора, які прымаецца, у цэлым i  ў  асноўных
элементах;
     акт прыёмкi будаўнiчых i мантажных работ (пры неабходнасцi);
     звесткі пра аўтараў ці калектыў аўтараў;
     звесткі аб выканаўцы (выканаўцах) работ;
     звесткi  аб  выкананых  работах у адпаведнасцi  з  зацверджаным
каштарысам;
     пералiк   выяўленых  недахопаў  з  устанаўленнем  тэрмiнаў   iх
выпраўлення (лiквiдацыi);
     ацэнку  мастацкiх  вартасцей твора i якасцi работы,  заключэнне
аб мэтазгоднасці перадачы твора пад дзяржаўную ахову ва ўстаноўленым
парадку;
     вывады i прапановы.
     30.  Заказчык прадстаўляе дзяржаўнай камiсii па прыёмцы  твораў
манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва:
     каштарыс i рабочыя чарцяжы;
     акт на земляныя работы (пры неабходнасці);
     акт гатоўнасцi твора;
     акт устаноўкi твора;
     акт добраўпарадкавання тэрыторыi (пры неабходнасці);
     фатаграфii выкананага твора;
     акт рабочай камiсiі аб гатоўнасці твора да дзяржаўнай прыёмкi.
     31.  Прыём  у  эксплуатацыю (адкрыццё) будынкаў і  збудаванняў,
якія адносяцца да твораў манументальнай скульптуры, ажыццяўляецца  ў
парадку,    вызначаным   заканадаўствам   у   галіне    архітэктуры,
горадабудаўніцтва  і будаўніцтва, пасля падпісання  акта  дзяржаўнай
прыёмкі.
     32.  Акт  дзяржаўнай  прыёмкi складаецца  ў  двух  экземплярах,
адзін з якіх перадаецца выканаўцу работ, другі - заказчыку.
     33.  У  выпадку, калi твор не адпавядае зацверджанаму эскізнаму
праекту,  не мае належных мастацкіх вартасцей, дзяржаўная камiсiя  ў
спецыяльным  заключэннi  абгрунтоўвае  сваю  адмову  ад   дзяржаўнай
прыёмкi i iнфармуе аб гэтым орган, якi прызначыў дзяржаўную камiсiю,
для прыняцця адпаведнага рашэння.
     34.    Арганiзацыi,    на   баланс   якiх   перадаюцца    творы
манументальнага  i  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва,   нясуць
адказнасць за iх захаванасць.
     35.   Творы   манументальнага   i   манументальна-дэкаратыўнага
мастацтва  вялiкай  мастацкай значнасцi  паступаюць  пад  дзяржаўную
ахову ва ўстаноўленым парадку.
     36.   За   парушэнне  дадзенага  Палажэння,  устаноўку   твораў
манументальнага   і   манументальна-дэкаратыўнага   мастацтва    без
належнага  ўзгаднення вінаватыя нясуць адказнасць у  адпаведнасці  з
заканадаўствам.  Творы манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага
мастацтва,  якія  ўстаноўлены самавольна або не  прайшлі  дзяржаўную
прыёмку ва ўстаноўленым парадку, падлягаюць дэмантажу.
     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 19.09.2008 № 1372

ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспубліканскім мастацка-экспертным савеце па манументальнаму і
манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву

     1.  Рэспублiканскi мастацка-экспертны савет па  манументальнаму
і  манументальна-дэкаратыўнаму  мастацтву  (далей  -  Рэспубліканскі
савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.
     2.   Асноўнымі  задачамі  Рэспубліканскага  савета   з'яўляюцца
выпрацоўка  практычных рэкамендацый i разгляд  канкрэтных  пытанняў,
звязаных   з   праектаваннем,  стварэннем  (рэканструкцыяй)   твораў
манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
     3. Рэспубліканскі савет:
     у  сваёй  дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь
і дадзеным Палажэннем;
     спрыяе    стварэнню   твораў   высокага   мастацкага   ўзроўню,
дасягненню багацця i разнастайнасцi мастацкiх рашэнняў.
     4. У мэтах выканання сваіх задач Рэспубліканскі савет:
     дае   экспертныя   заключэнні  па  эскізных   праектах   твораў
манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;
     ажыццяўляе  кансультацыйную дзейнасць у працэсе праектавання  i
стварэння  (рэканструкцыі) твораў манументальнага  і  манументальна-
дэкаратыўнага мастацтва;
     дае  заключэнне  па  этапах работ па стварэнню  (рэканструкцыі)
твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія
ствараюцца (рэканструююцца) у абласных цэнтрах і г. Мінску;
     дае    рэкамендацыі    аб   вызначэнні    памераў    аўтарскага
ўзнагароджання за стварэнне (рэканструкцыю) твораў манументальнага і
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва  і  экспертнае  заключэнне  аб
неабходнасці  павелічэння (памяншэння) аўтарскага  ўзнагароджання  ў
залежнасці ад мастацкага ўзроўню твора, уносіць прапановы па  аплаце
тэхнiчнай   часткі  вырабу  эскiзных  праектаў  у   адпаведнасці   з
заканадаўствам;
     па   даручэнню  Міністэрства  культуры  ажыццяўляе   дзяржаўную
прыёмку   твораў   манументальнага   і   манументальна-дэкаратыўнага
мастацтва,  якія  ствараюцца (рэканструююцца) у абласных  цэнтрах  і
г. Мінску.
     5.  Рэспубліканскі савет адхiляе праекты твораў манументальнага
i   манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва,  якiя   не   адпавядаюць
высокаму  вобразна-мастацкаму ўзроўню  або  належнаму  архiтэктурна-
кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх
стварэння (рэканструкцыі), дае рэкамендацыi аб іх перапрацоўцы.
     6.  На  пасяджэннi  Рэспубліканскага  савета  пры  неабходнасцi
запрашаюцца прадстаўнiкi мясцовых выканаўчых і распарадчых  органаў,
органаў    дзяржаўнага   кiравання,   творчых   саюзаў,    навуковых
арганiзацый.
     7.  Рэспубліканскі  савет узначальвае  старшыня.  Старшыня  мае
намеснiка,  якi  ў  яго адсутнасць арганiзуе работу Рэспубліканскага
савета. Рэспубліканскі савет мае няцотную колькасць членаў,  але  не
больш за 17 чалавек з улiкам старшынi.
     Склад  Рэспубліканскага савета зацвярджаецца Саветам  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь.  У яго ўваходзяць вядучыя  дзеячы  выяўленчага
мастацтва,  архiтэктары,  мастацтвазнаўцы,  прадстаўнiкi  дзяржаўных
органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый.
     Прапановы  па складу Рэспубліканскага савета, кандыдатурах  яго
старшынi  i намеснiка ва ўстаноўленым парадку ўносяцца Мiнiстэрствам
культуры.
     8.  Пасяджэннi  Рэспубліканскага  савета  праводзяцца  па  меры
неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў квартал, пад  кiраўнiцтвам
старшынi  Рэспубліканскага савета, а ў яго  адсутнасць  -  намеснiка
старшыні.
     9.  Рашэнні Рэспубліканскага савета прымаюцца простай большасцю
галасоў  пры  ўмове  прысутнасці на пасяджэнні не  менш  2/3  складу
Рэспубліканскага савета і афармляюцца пратаколам.
     10.  Прадстаўленне  матэрыялаў для іх разгляду  Рэспубліканскім
саветам, работу Рэспубліканскага савета i кантроль за выкананнем яго
рашэнняў забяспечвае Мiнiстэрства культуры.
     11.  Рэспубліканскі  савет  штогод прадстаўляе  справаздачу  аб
сваёй дзейнасцi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     
                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Пастанова
                                                 Савета Міністраў
                                                 Рэспублікі Беларусь
                                                 19.09.2008 № 1372

Склад Рэспубліканскага мастацка-экспертнага савета па
манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву

Баразна                 -  прарэктар па навуковай дзейнасці ўстановы
Міхаіл Рыгоравіч           адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя
                           мастацтваў», кандыдат мастацтвазнаўства
                           (старшыня Рэспубліканскага савета)

Мiско                   -  скульптар, член грамадскага аб'яднання
Iван Якiмавiч              «Беларускі саюз мастакоў», народны мастак
                           Беларусі (намеснiк старшынi
                           Рэспубліканскага савета)

Рылатка                 -  першы намеснiк Мiнiстра культуры (намеснiк
Уладзiмiр Пятровiч         старшынi Рэспубліканскага савета)

Андрончык               -  галоўны мастак г. Мінска, начальнік
Аляксандр Іванавіч         упраўлення добраўпарадкавання і гарадскога
                           дызайну камітэта архітэктуры і
                           горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкома

Арцiмовiч               -  скульптар, член грамадскага аб'яднання
Анатолiй Яфiмавiч          «Беларускі саюз мастакоў», прафесар
                           установы адукацыi «Беларуская дзяржаўная
                           акадэмiя мастацтваў»

Гумілеўскі              -  скульптар, член грамадскага аб'яднання
Леў Мікалаевіч             «Беларускі саюз мастакоў», народны мастак
                           Беларусі

Дранец                  -  скульптар, член грамадскага аб'яднання
Аляксандр Валянцінавіч     «Беларускі саюз мастакоў»

Крываблоцкі             -  мастак манументальна-дэкаратыўнага
Уладзімір Васільевіч       мастацтва, член грамадскага аб'яднання
                           «Беларускі саюз мастакоў»

Корбут                  -  старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі
Аляксандр Іосіфавіч        саюз архітэктараў»

Лазука                  -  загадчык аддзела дзяржаўнай навуковай
Барыс Андрэевiч            установы «Інстытут мастацтвазнаўства,
                           этнаграфіі і фальклору імя Кандрата
                           Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук
                           Беларусі», кандыдат мастацтвазнаўства

Левiн                   -  архiтэктар, заслужаны архiтэктар
Леанiд Мендзелевiч         Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат Ленінскай
                           прэміі

Молчан                  -  старшыня камітэта па архітэктуры і
Сяргей Іванавіч            будаўніцтву Мінскага аблвыканкома

Назарук                 -  начальнік галоўнага ўпраўлення праектных
Валянціна Сямёнаўна        работ, горадабудаўніцтва і архітэктуры
                           Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва

Нікіцін                 -  галоўны архітэктар г. Мінска
Віктар Дзмітрыевіч

Прохараў                -  скульптар, член бюро секцыі скульптуры
Аляксандр Віктаравіч       грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз
                           мастакоў»

Савіч                   -  старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі
Уладзімір Пятровіч         саюз мастакоў», заслужаны дзеяч мастацтваў
                           Рэспублікі Беларусь

Фiнскi                  -  скульптар, член грамадскага аб'яднання
Аляксандр Мiхайлавiч       «Беларускі саюз мастакоў»


Постановления СМ РБ, законодательство,новости, правовая информация | Дакументы Урады Беларусі, пастановы, архіў права-2008


Навіны

 


Навіны заканадаўства

 

 
Реклама


Новости законодательства

Новые документы

Copyright © 1991-2015. Пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў патрэбна спасылка на сайт Laws.NewsBY.org