![]() |
|
|
|
Новости сайта
Новости проекта "Тюрьма"
|
|
ДокументыКрымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2008 годзе па палітычных матывах
Палітвязьні: Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2008 годзе па палітычных матывах / Укладальнік Алена Лапцёнак. - Менск, 2009. - 196 с.
У 2008 годзе ў галіне правоў чалавека ў Беларусі адбываліся разнавектарныя працэсы. З аднаго боку, пра-цягвалася традыцыйная практыка беларускіх уладаў, накіраваная на моцнае абмежаваньне грамадзянскіх ды палітычных свабодаў у краіне, з другога боку, адбыліся істотныя зрухі, якія фактычна стварылі новую сітуацыю і заклалі падмурак для асьцярожнага аптымізму. У сваіх дзеяньнях улады кіраваліся двума асноўнымі пасыламі: захаваньне кантролю над беларускім грамадзтвам, дзеля чаго ўжываўся разнастайны арсенал рэпрэсіўных метадаў, і паляпшэньне стасункаў з Еўрасаюзам праз пэўныя саступкі ў галіне правоў чалавека.
Пачатак году адзначыўся абвастрэньнем сацыяль-ных супярэчнасьцяў у грамадзтве. Незадаволеныя абме-жаваньнем сваіх эканамічных правоў, некалькі тысячаў дробных прадпрымальнікаў 10 студзеня выйшлі на ма-савую акцыю пратэсту ў цэнтр сталіцы; да іх далучыліся некаторыя моладзевыя і палітычныя актывісты. Маса-васьць і актыўнасьць дэманстрантаў (прадпрымальнікі на некалькі гадзінаў фактычна блакавалі цэнтр Менску) былі поўнай нечаканасьцю для беларускіх уладаў. Каб зьбіць нарастаючую хвалю сацыяльных пратэстаў, ула-ды распачалі супраць удзельнікаў акцыі жорсткія і ма-савыя рэпрэсіі. Больш за сорак чалавек (і ў першую чар-гу — моладзь, а таксама палітычныя лідэры і лідэры прадпрымальніцкага руху) былі затрыманыя і асуджа-ныя да адміністрацыйных пакараньняў, некаторыя з іх — жорстка зьбітыя. Міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў заявіў, што «я ня буду расцэньваць гэта як мітынг, я буду настойваць на тым, што гэта быў асобны акт хуліганства». Адразу ж была ўзбуджаная крымінальная справа ў сувязі з «арганізацыяй групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». 21 студзеня, няглед-зячы на рэпрэсіі і прэвентыўныя меры па недапушчэньні наступнай акцыі пратэсту, прадпрымальнікі зноў выйшлі на вуліцы; у выніку чарговых затрыманьняў яшчэ 21 ча-лавек быў асуджаны.
Непасьлядоўнасьць беларускіх уладаў у пытаньні выкананьня правоў чалавека ў краіне: утрымань-не ў зьняволеньні Аляксандра Казуліна, а таксама жорсткі ціск на ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, прывёў да пашырэньня эканамічных санкцыяў з бо-ку Злучаных Штатаў Амерыкі ў адносінах да некато-рых беларускіх прадпрыемстваў нафтахімічнага ком-плексу. Санкцыі былі ўведзеныя 6 сакавіка, пры гэтым, па словах Д. Крамера, яшчэ 5 сакавіка з прадстаўнікамі беларускага ўраду праводзіліся кансультацыі на прад-мет вызваленьня палітычных зьняволеных. Беларускі бок быў праінфармаваны, што ў выпадку захаваньня інстытуту палітвязьняў будзе разгледжанае «пытаньне пашырэньня санкцыяў». Нягледзячы на папераджаль-ныя захады, беларускія ўлады не чакалі такога разьвіцьця падзеяў. А. Лукашэнка раскрытыкаваў пазіцыю ЗША, сказаўшы, што «тым самым ЗША паказалі ў чарговы раз свае цынічныя адносіны да міжнароднага права». Ён адмовіўся прызнаць прамую сувязь паміж сітуацыяй з правамі чалавека ў краіне з увядзеньнем эканамічных санкцыяў, заявіўшы: «Пры чым тут «Белнафтахім», пры чым тут дэмакратызацыя?» У выніку з Вашынгто-ну быў адазваны беларускі амбасадар Мікалай Хвастоў, а беларускія ўлады змусілі пакінуць Менск амерыкан-скую амбасадарку Карэн Сцюарт: такім чынам была вы-кананая пагроза А. Лукашэнкі, які заяўляў, што ў выпадку ўвядзеньня санкцыяў «яна будзе вышвырнутая першай». На працягу вясны Менск вымушаныя былі пакінуць яш-чэ 27 амерыканскіх дыпламатаў.
Беларускія ўлады ў адказ на дадатковыя эканамічныя санкцыі з боку ЗША пайшлі на ўзмацненьне ціску на гра-мадзянскую супольнасьць у краіне. Нечаканую вастры-ню набылі крымінальныя справы, узбуджаныя супраць удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў — так зва-ны «працэс 14-ці» (па колькасьці абвінавачваемых. — Аўт.). Сьледчыя дзеяньні рэзка актывізаваліся, і абвінавачаныя аказаліся ў ролі закладнікаў беларуска-га ўраду ў зьнешнепалітычных перамовах з Еўрасаюзам і ЗША, прадметам палітычнага гандлю для беларускага кіраўніцтва.
Сітуацыя на міжнароднай арэне пачала набываць для ўраду Беларусі пагрозьлівы характар. 7 красавіка Са-вет міністраў Еўрасаюзу працягнуў яшчэ на год санкцыі ў адносінах да шэраіу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. 16 красавіка Парламенцкая асамблея Са-вету Еўропы ўхваліла гэтыя крокі Еўрасаюзу і ЗША, і заклікала ўвесьці новыя санкцыі адносна беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у сур'ёзных парушэньнях правоў чалавека. Камісар Еўрасаюзу Б. Ферэра-Вальднэр выка¬зала занепакоенасьць у сувязі з працягам палітычна ма-тываваных арыштаў і перасьледам прадстаўнікоў гра-мадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Дж. Мур паведаміў, што ў вы-падку, калі палітзьняволеныя ня будуць вызваленыя, трэба чакаць хуткага пашырэньня санкцыяў ЗША су-праць Беларусі: «Я ня ведаю, калі санкцыі могуць быць пашыраныя і ня ведаю, на якія беларускія прадпрыем-ствы яны падзейнічаюць. Але я думаю, гэта хутка адбу-дзецца». Тое ж пацьвердзіў і намесьнік дзяржсакратара па пытаньнях Еўропы і Еўразіі Дэвід Меркэль: «Гвалтоўны разгон дэманстрантаў у сакавіку, запалохваньне, а такса-ма скарачэньне штату нашай амбасады — я б сказаў, гэта чарговыя дзеяньні ўладаў, якія могуць патрабаваць ад-казу». Справа ледзь не дайшла да разрыву дыпламатыч-ных стасункаў: у пачатку траўня Дзярждэпартамент ЗША разглядаў пытаньне аб прыпыненьні дзейнасьці белару-скай амбасады і консульства ў ЗША і спыненьні працы амерыканскай амбасады ў Беларусі. Урэшце 15 траўня ад-былося дадатковае ўдакладненьне эканамічных санкцыяў ЗША супраць Беларусі, і яшчэ тры прадпрыемствы з кан-цэрну «Белнафтахім» патрапілі ў «чорны» сьпіс. Тым ня менш, кантакты паміж амерыканскімі дыпламатамі і адміністрацыяй Лукашэнкі захоўваліся на працягу на-ступных месяцаў.
Пералом у стасунках Еўрасаюзу і ЗША з Беларусьсю наступіў у жніўні, калі 16 чысла з калоніі згодна са сьпе-цыяльным указам А. Лукашэнкі быў выпушчаны на волю экс-кандыдат у прэзідэнты, палітзьняволены Аляксандр Казулін, а 20 жніўня былі вызваленыя Андрэй Кім і Сяр-гей Парсюкевіч. Упершыню за шмат гадоў у Беларусі за кратамі не ўтрымлівалася ніводнага палітычнага зьня-воленага.
З восені 2008 году было адзначанае зьмяненьне рэпрэсіўнай тактыкі беларускіх уладаў у дачыненьні да грамадзкіх актывістаў, удзельнікаў акцыяў пратэсту, пікетаў, распаўсюднікаў друкаванай прадукцыі. Амаль спыніліся адміністрацыйныя арышты, зьменшылася колькасьць аштрафаваных асобаў.
Алесь Бяляцкі
|
|
Реклама
Новости законодательства
Новые документы
|
|
